Колькі менавіта зваротаў было разгледжана, Генпракуратура не паведамляе, але расказвае пра два.

У адным выпадку камісія разгледзела справу жанчыны, якая «шчыра жадае вярнуцца на Радзіму да сям'і, малалетняй дачкі і састарэлых бацькоў, якія маюць патрэбу ў яе клопаце і дапамозе».

У звароце жанчына «прывяла звесткі аб шчырым раскаянні, гатоўнасці прынесці публічныя прабачэнні і пакрыць шкоду». 

Камісія прызнала «мэтазгоднасць замены ў дачыненні да яе меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту больш мяккай». 

Яшчэ адзін чалавек звярнуўся, бо баіцца вяртацца ў краіну з-за таго, што ў 2020 годзе «ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, дваровых сходах, вывешваў бел-чырвона-белыя палотны, выказваў недавер да вынікаў выбараў». Цяпер пераасэнсаваў і «гатовы несці адказнасць і выконваць Канстытуцыю, законы сваёй краіны».

Камісіяй, піша Генпракуратура, падрыхтаваны адказ аб адсутнасці ў дачыненні да чалавека распачатага адміністрацыйнага працэсу, заведзенай крымінальнай справы і г. д. 

Генпракуратура зрабіла працу камісіі таемнай і не паведамляе, колькі заяў паступіла за час яе працы.

У ліпені кіберпартызаны пісалі, што за 5 месяцаў працы камісіі свае дакументы туды даслалі 16 чалавек. З 16 заявак ухвалілі толькі дзве — ад маці Рамана Пратасевіча і Філіпа Давыдава, якога паказалі прапагандысты на БТ. 

У маі генеральны пракурор Андрэй Швед заяўляў, што ў камісію па вяртанні паступіла больш за 70 зваротаў.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
30
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5