Роберт Фіца на саміце ў Брусэлі. 26 кастрычніка 2023 года. Фота: Omar Havana / AP 

Роберт Фіца на саміце ў Брусэлі. 26 кастрычніка 2023 года. Фота: Omar Havana / AP 

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што Украіна — «самая карумпаваная краіна ў свеце», кажучы пра сумневы ў неабходнасці павелічэння для яе фінансавай дапамогі ЕС, піша «Украінская праўда».

На думку славацкага прэм'ера, Украіна «з'яўляецца самай карумпаванай краінай у свеце, і гэта тычыцца ўсіх узроўняў кіравання».

Ён паставіў пад сумнеў правільнасць прадастаўлення Украіне 50 мільярдаў еўра дапамогі на 2024-2027 гады, дадаўшы, што паміж краінамі — сябрамі ЕС няма згоды па гэтым пытанні, таму ён чакае пазачарговага саміту ЕС для яго рашэння.

«Ці фінансаванне Украіны змяніла нешта ў выніку вайны?» — рытарычна спытаў славацкі прэм'ер, а потым зноў спытаў, ці адбылося нешта такое значнае ў выніку гэтай падтрымкі і ці варта працягваць фінансаваць Украіну.

«Таму ўкладзем яшчэ 50 мільярдаў і ўсё роўна, што адбудзецца?»,— дадаў Фіца.

Прэм'ер Славакіі сказаў, што ЕС не мае «мірнага плана», і некалькі прэм'ер-міністраў краін аб'яднання «загнаныя ў тупік» з-за сітуацыі ва Украіне, бо не ведаюць, што будзе далей.

«Калі стратэгія ў тым, каб працягваць уліваць туды грошы, 1,5 мільярда еўра на месяц без усялякага выніку, а мы павінны зрэзаць нашы ўласныя рэсурсы? Бо ў нас велізарныя праблемы і дзяржаўныя грошы ў цяжкім стане», — лічыць ён.

Раней выданне Politico паведаміла, што на сустрэчы лідараў ЕЗ у чацвер Фіца выступіў з агаворкай аб выдзяленні далейшай фінансавай дапамогі Кіеву з-за карупцыі ва Украіне.

У той жа час славацкі прэм'ер кажа, што ягоная краіна гатовая «пры пэўных умовах» павялічыць свой уклад у бюджэт ЕС, каб Украіна атрымала пакет дапамогі на 50 млрд еўра.

Чытайце таксама:

У Славакіі найбольш галасоў набралі папулісты экс-прэм'ера Фіца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?