Выява: hockey.by

Выява: hockey.by

Упершыню ў гісторыі беларускага хакея заснавана Ліга жаночага хакея, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.

Будуць сфарміраваныя тры каманды, скампанаваныя па геаграфічным прынцыпе:

  • каманда, якая прадстаўляе пераважна сталічны рэгіён;
  • каманда, якая прадстаўляе заходні і цэнтральны рэгіёны, у склад якой увайшлі хакеісткі Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей;
  • каманда паўночнага і ўсходняга рэгіёнаў, якая аб'яднала спартсменак з Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Усе каманды правядуць па 16 матчаў за сезон, якія ўкладуць у чатыры гульнявыя тыдні: адзін восенню, адзін зімой і два вясной.

Па выніках рэгулярнага чэмпіянату будуць вызначаны два фіналісты, якія разыграюць званне чэмпіёна ў фінальнай серыі. Пры гэтым камандзе, якая заняла першае месца па выніках рэгуляркі, будзе дастаткова адной перамогі. Камандзе ж, якая заняла другое месца, для заваёвы залатых медалёў трэба будзе перамагчы двойчы.

Старт чэмпіянату — 30 кастрычніка.

Гэта нагадвае хакейны мужчынскі чэмпіянат у ГДР.

Там першы чэмпіянат быў разыграны ў 1949 годзе, і першапачаткова ў вышэйшай лізе было сем камандаў, быў нават другі дывізіён. Так было да 1969 года. Перад гэтым права на правядзенне летняй Алімпіяды 1972 года атрымаў Мюнхен (ФРГ), і кіраўніцтва ГДР вырашыла, што гэта шанец атрымаць прызнанне ў спорце. Кіраўніцтва сацыялістычнай краіны палічыла, што поспеху ў індывідуальных відах спорту дабіцца куды лепей, чым у камандных. Спорт у ГДР зазнаў моцную рэформу, хакей быў аднесены да малацікавай другой катэгорыі. Федэрацыя хакея была расфармаваная, а каманды распушчаныя.

Аднак па ініцыятыве міністра дзяржаўнай бяспекі Эрыха Мільке пакінулі дзве каманды: «Дынама» Берлін і «Дынама» Вайсвасер (гарадок каля Дрэздэна).

І 20 гадоў гэтыя дзве каманды разыгрывалі паміж сабой першынство.

У розны час клубы праводзілі паміж сабой ад 6 да 12 матчаў, у канцы 1980-х ужо паявіліся серыі з некалькі матчаў. Таксама ў канцы 1980-х узнікла ідэя далучэння трэцяга клуба з Крымічаў, але яна так і засталася ідэяй. А ў 1990-м памерла ГДР.

Чытайце таксама:

Яшчэ адзін беларус дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе

Ягор Шаранговіч закінуў сваю першую шайбу за «Калгары Флэймз»

Удава хакеіста Руслана Салея паказала фота сваіх дарослых дзяцей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1