Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/Arctic-Images

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images/Arctic-Images

«Забарона толькі павялічвае напружанне»

Псіхасэксолаг Віялета Нікіцік адзначае, што татальная забарона ўсяго, што можа быць звязана з ЛГБТ, не прывядзе да таго, што такія людзі перастануць існаваць ці нехта з іх «выздаравее».

«Любыя забароны перш за ўсё ўплываюць на тое, што ў гомасэксуальных людзей з’явіцца больш страху, што да іх будзе прыменена нейкае пакаранне, калі нехта даведаецца пра іх арыентацыю».

Спецыялістка лічыць, што забарона любых праяў ЛГБТ дзяржавай адаб’ецца таксама і на тых людзях, якія маюць такія схільнасці, але да канца не прызнаюцца ў гэтым.

«Такі чалавек будзе яшчэ больш вымушаны гэта хаваць, і ў гэтым выпадку, у нейкія крызісныя моманты, гэта можа выліцца ў дадатковую агрэсію або праявіцца нейкім іншым нечаканым для самога чалавека чынам.

У выніку забарона толькі павялічвае напружанне, заганяе гэтае пачуццё ў падполле, што можа прывесці да негатыўных праяў і наступстваў у будучыні», — лічыць спецыялістка.

Па словах Віялеты Нікіцік, навукоўцамі даказана, што частка папуляцыі, некалькі працэнтаў, мае гомасэксуальныя схільнасці.

«Ёсць пытанні да саміх прапагандыстаў»

Спецыялістка мяркуе, што ўсур'ёз успрымаць тое, што прапаганда можа ўплываць на сэксуальную арыентацыю чалавека, могуць толькі тыя, хто не разумее навуку. Таму ў яе ўзнікаюць пытанні да прапагандыстаў, якія імкнуцца ўсё гэта забараніць. 

«Хутчэй за ўсё, гэта тыя самыя людзі, якія не могуць прыняць сваю сэксуальнасць, маюць траўмы і псіхалагічныя комплексы», — лічыць псіхасэксолаг.

«Біялогія пра тое, што незалежна ад таго, ёсць прапаганда ці яе няма, такія людзі ўсё адно будуць. І іх працэнт будзе розніцца толькі ад шчыльнасці насельніцтва. Так было 50, 100 і тысячу гадоў таму».

Псіхасэксолаг упэўненая, што ні прапаганда ЛГБТ-каштоўнасцей, ні іх антыпрапаганда не могуць паўплываюць на біялагічныя працэсы людзей. Адпаведна і на колькасць гомасэксуальных людзей.

«З прапагандай ці без такіх людзей будзе некалькі працэнтаў. Татальная забарона можа прывесці да таго, што такія людзі будуць вымушаныя глыбей сыходзіць у падполле. Яны часцей будуць упадаць у дэпрэсію, сярод іх будуць часцей сустракацца выпадкі суіцыду. 

І адбывацца гэта будзе не праз тое, што яны «хворыя», а праз тое, што ў дзяржаве і грамадстве існуе гэтае напружанне і негатыўнае стаўленне да іх толькі праз іншую сэксуальную арыентацыю», — адзначае псіхасэксолаг.

Чытайце таксама: 

«Наталля Іванаўна, калі трэба сабраць подпісы, мы збяром». Улады нагнятаюць гамафобную істэрыю

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін» і бяздзетнасці

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?