Юн Фосэ бярэ ўдзел у 73-й Нацыянальнай кніжнай прэміі на Уол-стрыт (Нью-Ёрк). 16 лістапада 2022 года. Фота: Evan Agostini / AP

Юн Фосэ бярэ ўдзел у 73-й Нацыянальнай кніжнай прэміі на Уол-стрыт (Нью-Ёрк). 16 лістапада 2022 года. Фота: Evan Agostini / AP

Як паведаміў Нобелеўскі камітэт, прэмія прысуджана «за наватарскія п'есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае».

У 2015 годзе нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стала беларуска Святлана Алексіевіч.

Юн Фосэ нарадзіўся ў 1959 годзе ў Хеўгесуне. Дэбютаваў у 1983 раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменнік — п'есай «Мы ніколі не расстанемся» (1994). Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай. Таксама напісаў некалькіх вершаваных зборнікаў, кніг для дзяцей.

На беларускую яго перакладаў Ян Максімюк.

У пятніцу будзе абвешчаны лаўрэат прэміі міру. Год таму прэмію прысудзілі палітзняволенаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. За яго прэмію ў Осла атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Чытайце таксама:

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы перадасць узнагароду ўкраінцам

Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Сярод іх — выхадзец з СССР

Нобелеўская лаўрэатка, убачыўшы тэлефанаванне з незнаёмага замежнага нумара, не стала перапыняць лекцыю і здымаць слухаўку

Нобелеўскую прэмію па фізіцы раздзеляць тры чалавекі

Названыя першыя лаўрэаты нобелеўскай прэміі

Нобелеўская прэмія міру і па літаратуры: на каго ставяць букмекеры

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0