Фота з сайта «Можем объяснить»

Фота з сайта «Можем объяснить»

Тэмпы ўзвядзення помнікаў паскорыліся пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе. Такую статыстыку прыводзіць «Можем об'ясніть».

Толькі 9% манументаў захаваліся з савецкіх часоў, а пераважная большасць з'явілася ў апошнія 20 гадоў, у гады кіравання Уладзіміра Пуціна.

Напярэдадні ў Цвярской вобласці ў Медным — на месцы пахавання ахвяр рэпрэсій — быў усталяваны бюст Сталіна і шэрага іншых савецкіх правадыроў. Сцвярджаецца, што гэта частка нейкай выставы, пакуль незразумела, ці застанецца бюст на гэтым месцы пастаянна.

Гэты помнік стаў чацвёртым, усталяваным у Расіі з пачатку шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну, прычым адкрыццё кожнага з іх абгрунтоўвалася лозунгамі ваеннай прапаганды.

У 1990-я гады ў Расіі паставілі толькі пяць помнікаў Сталіну, пры Пуціне пачалі ставіць прыкладна па чатыры помнікі ў год. Гэтая колькасць павялічылася пасля анексіі Крыма (дзе таксама ёсць помнікі Сталіну, але ў спісе яны не пазначаныя).

У тройцы лідараў па колькасці населеных пунктаў са скульптурамі Сталіна — Паўночная Асеція, Дагестан і Якуція.

Помнікі, як правіла, не ставяць на цэнтральных плошчах ці вуліцах, тыповы помнік Сталіну — гэта бюст, усталяваны па ініцыятыве прыватных асоб або арганізацый, такіх як КПРФ, нярэдка іх ставяць на тэрыторыі музеяў або прыватных уладанняў.

Аднак апошнім часам усё часцей помнікі ўзводзяцца па ініцыятыве мясцовых уладаў, а на іх адкрыцці з'яўляюцца службовыя асобы.

Чытайце таксама:

У Расіі выставілі на таргі лецішча Сталіна. Цана пытання — 4 мільёны даляраў

На тэрыторыі мемарыяла ахвярам рэпрэсій у Расіі паставілі бюсты Сталіна, Дзяржынскага і Леніна

У Магілёве прыводзяць у парадак месца сталінскіх расстрэлаў

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15