Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Наталляй Качанавай, 2 кастрычніка

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Наталляй Качанавай, 2 кастрычніка

«Вельмі гарачая тэма — гэта выбары. Я прасіў бы вас перш за ўсё, Адміністрацыю прэзідэнта, калі трэба, парламент (ніжнюю палату) падключыцца да правядзення гэтых выбараў. Тым больш вы — упаўнаважаны па Мінску», — звярнуўся Лукашэнка да Качанавай.

Паводле яго, «Мінск заўсёды ў нас вылучаўся нейкай асаблівасцю».

«Як тут ідуць справы?» — удакладніў Лукашэнка ў Качанавай і нагадаў, што даўно ішла размова пра тое, каб паглядзець, наколькі гатовыя да правядзення маючых адбыцца выбараў усе органы ўлады, і пры неабходнасці пасадзейнічаць Цэнтральнай выбарчай камісіі.

«Трэба ЦВК дапамагчы. Таму што ў нас няма такіх створаных бюракратычных сістэм, адміністрацыйных, якія б займаліся выбарамі, акрамя Цэнтральнай выбарчай камісіі. Астатнія, так бы мовіць, на аматарскіх пачатках», — растлумачыў ён і дадаў, што «гэтае пытанне трэба трымаць пад кантролем».

Адзіны дзень галасавання па выбарах у саветы розных узроўняў адбудзецца 25 лютага 2024 года. 

Чытайце таксама:

Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода

«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой

Лукашэнка даў наказ чыноўнікам выбраць дэпутатаў, якіх пасля «абяруць», і не хаваць гэтага

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14