Базу не занятага ў эканоміцы насельніцтва абнаўлялі апошні раз у верасні. Інфармацыю ў ёй актуалізуюць адзін раз на квартал. У гэтым месяцы ў базу ўключылі тых, хто не змог пацвердзіць занятасць за красавік — чэрвень бягучага года. Утрыманцам, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё, выстаўляюць па поўных тарыфах плацяжы за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду.

Аднак чыноўнікі, як высветлілася, паралельна вядуць другую базу «дармаедаў». Яе абнаўляюць штомесяц, а ўключаюць у яе тых, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён. Даныя ў гэтую базу дае Дзяржпагранкамітэт. Пра гэта распавялі ў «дармаедскай» камісіі Лідскага раёна.

Дармаедамі лічацца тыя, хто з'ехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, нават калі чалавек працуе ці вучыцца за мяжой. Але тут ёсць выключэнне: гэта не тычыцца тых, хто працуе ці праходзіць навучанне ў краінах ЕАЭС — Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне — выезд на лячэнне або ў камандзіроўку.

Клас
4
Панылы сорам
29
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
55