Гэта як мінімум пяты іск Мінюста Беларусі аб ліквідацыі палітычнай партыі, на гэты час разгледжаны Вярхоўным судом.

Раней былі разгледжаны іскі Мінюста і ліквідаваны партыі «Зялёных», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада», Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды.

Партыя БНФ — адна з найстарэйшых апазіцыйных партый у Беларусі. Яна была заснавана ў 1993 годзе Зянонам Пазняком. З верасня 2017 да красавіка 2022 года кіраваў Партыяй БНФ Рыгор Кастусёў, які быў прызнаны вінаватым нібыта за спробу вайсковага перавароту ў Беларусі і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі.

15 жніўня будзе разгледжаны іск Мінюста аб ліквідацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП).

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
9