Палігон са смеццем у Дзяржынскім раёне тушылі 9 гадзін
МНС паведаміла, што праз 9 гадзін загаранне смецця на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у Дзяржынскім раёне ліквідавалі.
Паведамленне аб загаранні на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у в. Буда Дзяржынскага раёна паступіла сёння каля 11-й гадзіны.
Агонь быў на плошчы 500 кв. м. Яго тушылі шэсць адзінак тэхнікі МНС, а таксама 10 адзінак тэхнікі суб'ектаў гаспадарання.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ