— Вядома як мінімум пра 20 такіх выпадкаў. Шмат сітуацый, калі чалавеку выставіць і няма чаго, але нейкія да яго асобы падазрэнні ўзнікаюць, таму прымаецца рашэнне не пускаць яго ў Беларусь. Прычын не тлумачаць, — кажа Аляксандр Кабанаў, але канкрэтных прыкладаў з датамі і пунктамі пропуску не прыводзіць. — Уся інфармацыя прыходзіць нам у чат-боты, калі, напрыклад, нехта на мяжы назірае, як чалавека абшукваюць, адводзяць кудысьці, а праз час яго машыну паварочваюць. Ёсць і тыя, хто сам нам пісаў, што праверылі пашпарт, глядзелі нейкую базу звестак, а пасля апытання не пусцілі ў краіну.

Кабанаў адзначае, што сістэмы ў гэтых дзеянняў няма, праверкі праводзяць «рандомна».

— Ідзе папярэдняя падрыхтоўка да магчымага канфлікту на мяжы з Украінай. Цяпер памянялі начальніка Дзяржпагранкамітэта. Гэта звязанае з тым, як развіваюцца падзеі ва Украіне і што адбываецца ў Белгародскай вобласці. Сілавікі спрабуюць рыхтавацца да таго ж сцэнара, што на тэрыторыю Беларусі могуць заходзіць або ДРГ, або іншыя асобы, — адзначае ён. — Таму правяраюць тэлефоны, вывучаюць, якія кантакты ў чалавека ёсць, што ён глядзіць. Правяраюць па сваіх спісах «экстрэмістаў» сярод тых, хто ўязджае і выязджае. Усё адбываецца рандомна, таму што нашы спецслужбы да такой працы не вельмі прывыклі. 

Чытайце таксама:

«Пэўная фільтрацыя кантынгенту». Церцель растлумачыў узмоцнены кантроль і праверкі тэлефонаў на граніцы 

Лукашэнка: Захад рыхтуе сілавы сцэнар для змены ўлады ў Беларусі

Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах

Як падрыхтавацца да пераходу мяжы? Распыталі ў тых, хто яе нядаўна праходзіў

Як пераходзіць расійскую мяжу? Парады даў Стрыжак

На мяжы з Польшчай сілавікі правяраюць тэлефоны ў тых, хто выязджае з Беларусі

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
21